Мы, беларусы Львоўшчыны, незалежна ад грамадзянства, падтрымліваем народ Украіны ў ягонай прагненьні СВАБОДЫ і НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ. Пад бела-чырвона-белым сьцягам мы ёсьць і будзем побач з сваімі украінскімі братамі.
Рашуча асуджваем тых, хто пайшоў супраць уласнага народа і лічым, што гэтым крокам яны страцілі права “людзьмі звацца”. І нагадваем ім, перафразуючы словы беларускага паэта Сяржука Сокалава-Воюша: “Адзнака ў пашпарце яшчэ не права звацца УКРАІНЦАМ”
Так сама асуджваем дзеі ураду Расейскай Фэдэрацыі і асабіста яе прэзыдэнта Путіна.
Зьвяртаемся да афіцыйна кіраўніцтва афіцыйна зарэгістраваных беларускіх арганізацый Львоўшчыны з патрабаваньнем спыніць маўчаньне і выказаць падтрымку украінскаму народу.
Змаганьне народа Украіны ёсьць і нашым змаганьнем, перамога народа Украіны ёсьць і нашай перамогай.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! СЛАВА УКРАІНЕ!